ФК Манчэстэр Сіці
англійскі футбольны клуб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Манчэстэр Сіці» (англ.: Manchester City Football Club) — англійскі футбольны клуб з горада Манчэстэр. Клуб выступае ў англійскай Прэм’ер-лізе. Пераможца Лігі чэмпіёнаў УЕФА 2022/2023.
Манчэстэр Сіці | ||||
---|---|---|---|---|
Поўная назва | Футбольны клуб Манчэстэр Сіці | |||
Мянушкі | Гараджане | |||
Заснаваны | 1880 | |||
Горад | Манчэстэр, Англія | |||
Стадыён |
Сіці оф Манчэстэр Умяшчальнасць: 55 097 |
|||
Уладальнік | Мансур ібн Зайд аль-Нахаян[d] | |||
Прэзідэнт | Халдун Аль-Мубарак[d] | |||
Галоўны трэнер | ||||
Чэмпіянат | Прэм’ер-ліга | |||
2023/24 | 1 месца | |||
Сайт | mancity.com | |||
|
Заснаваны ў 1880 годзе пад назвай «Уэст Гордан Сент Маркс» (англ.: Saint Marks (West Gordon)), у 1887 годзе ён змяніў назву на «Ардуік» і пераехаў на «Хайд Роўд», а з 1894 года клуб завецца «Манчэстэр Сіці». За сваю гісторыю клуб змяніў тры стадыёны, гэта значыць з моманту свайго заснавання і да 1923 года каманда праводзіла свае хатнія матчы на пляцоўцы «Хайд Роўд», з 1923 па 2003 гады — на «Мэйн Роўд», а ў цяперашні час выступае на пабудаваным у 2002 годзе «Этыхадзе», які мае ўмяшчальнасць у 48 тысяч гледачоў[2]. У XX стагоддзі «Манчэстэр Сіці» двойчы станавіўся чэмпіёнам Англіі ў 1937 і 1968 гадах, аднак у 1990-я гады «Манчэстэр Сіці» тройчы апускаўся ў ніжнія дывізіёны на працягу трох гадоў, правёўшы сезон 1998/99 у трэцім па значнасці дывізіёне англійскага футбола. У 2002 годзе клуб вярнуўся ў найвышэйшы дывізіён. З 2021 па 2024 год чатыры разы запар першынстваваў у Прэм’ер-лізе, такім чынам усталяваўшы рэкорд.