ФК Дынама Заграб
харвацкі футбольны клуб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Дынама» (харв.: Građanski nogometni klub Dinamo Zagreb) — харвацкі футбольны клуб з Заграба. Заснаваны ў 1945 годзе на аснове трох заграбскіх клубаў (расфармаваных кампартыяй Югаславіі): «Граджанскі», «Канкордыя» і ХАШК. Свае матчы праводзіць на стадыёне «Максімір». З’яўляецца найлепшым клубам Харватыі ў перыяд незалежнасці па колькасці тытулаў. 24-разовы чэмпіён Харватыі, 16-разовы ўладальнік Кубка Харватыі і пераможца сямі Суперкубкаў Харватыі. Клуб усю сваю гісторыю правёў у найвышэйшым дывізіёне, яшчэ будучы ўдзельнікам Першай лігі Югаславіі з 1946 па 1991 год, і потым з 1992 года выступае ў Першай лізе Харватыі.
Хуткія факты Дынама Заграб, Поўная назва ...
Дынама Заграб | ||||
---|---|---|---|---|
Поўная назва | харв.: Građanski nogometni klub Dinamo Zagreb | |||
Мянушкі | «Сінія» | |||
Заснаваны | 9 чэрвеня 1945 | |||
Горад | Заграб, Харватыя | |||
Стадыён |
Максімір, Заграб Умяшчальнасць: 35 123 |
|||
Галоўны трэнер | ||||
Чэмпіянат | Першая ліга | |||
2022/23 | 1 месца | |||
Сайт | Афіцыйны сайт | |||
|
Закрыць