ФК Атлетыка Мадрыд
іспанскі футбольны клуб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Атлетыка Мадрыд» (ісп.: Club Atlético de Madrid S.A.D.) — іспанскі футбольны клуб з Мадрыда. Заснаваны 26 красавіка 1903 года. Хатні стадыён — «Ла Пеінета», які ўмяшчае 68 тысяч гледачоў. Клуб з’яўляецца адным з самых паспяховых іспанскіх клубаў у гісторыі, не аднойчы перамагаючы ў Ла Лізе і Кубку Іспаніі, а ў 1996 годзе зрабіўшы залаты дубль. У 1962 годзе клуб перамог у Кубку ўладальнікаў кубкаў, у 1974 годзе футбалісты дайшлі да фіналу Кубку чэмпіёнаў, дзе ў перайгроўцы з буйным лікам саступілі «Баварыі» з Мюнхена. 2010, 2012 і 2018 гады сталі пераможнымі ў Лізе Еўропы. У сезоне 2013/2014 «Атлетыка» выйшаў у фінал Лігі чэмпіёнаў УЕФА, дзе саступіў клубу «Рэал Мадрыд» у дадатковы час (1:4), праз два гады фінал Лігі чэмпіёнаў супраць «Рэала» паўтарыўся, на гэты раз «Атлетыка» саступіла па пенальці.
Атлетыка Мадрыд | ||||
---|---|---|---|---|
Поўная назва | ісп.: Club Atlético de Madrid S.A.D. | |||
Мянушкі |
ісп.: Colchoneros (Матрацнікі) ісп.: Indios (Індэйцы) |
|||
Заснаваны | 26 красавіка 1903 | |||
Горад | Мадрыд, Іспанія | |||
Стадыён |
Ванда Метрапалітана, Мадрыд Умяшчальнасць: 67 703 |
|||
Уладальнік | Мігель Анхель Хіль Марын[d][1], Wanda Group[d][1] і Энрыке Серэса[d][1] | |||
Прэзідэнт | Энрыке Серэса[d][1] | |||
Галоўны трэнер | ||||
Чэмпіянат | Ла Ліга | |||
2022/23 | 3 месца | |||
Сайт | Афіцыйны сайт | |||
|
Клуб быў заснаваны 26 красавіка 1903 года трыма басконскімі студэнтамі і першападачкова планаваўся як рэзервовая каманда «Атлетыка» (Більбаа) у Мадрыдзе, таму ў спаборніцтвах удзел не прымаў. Але праз чатыры гады клуб зарэгістраваўся ў іспанскай федэрацыі футбола і стаў самастойным, атрымаўшы права гуляць у спаборніцтвах.
На працягу ўсёй сваёй гісторыі клуб мае мянушку «матрацнікі» з-за паласовых кашуль у колер старамоднага матрацу. У 1970-я гады за «Атлетыка» ўсталявалася яшчэ адна мянушка — «індзейцы» (ісп.: Los Indios). Як лічыцца гэта звязана з падпісаннем некалькіх ігракоў з Паўднёвай Амерыцы. Але ёсць меркаванні, што мянушка з’явілася з-за таго, што клуб базаваўся на беразе ракі альбо з-за супрацьпастаўлення індзейцам «белых» (ісп.: Los Blancos), як называюць «Рэал Мадрыд» — іх галоўных праціўнікаў.