Ушмаль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ушмаль (Uxmal) — руіны некалі буйнога горада Мая на паўночным захадзе паўвострава Юкатан, на тэрыторыі сучаснага мексіканскага штата Юкатан, у 68 км на поўдзень ад горада Мерыда. Назва Ушмаль паходзіць ад «ox-mal», што на мове мая азначае «тры разы» (магчыма, маюцца на ўвазе тры перыяды існавання горада — гэта значыць, пасля заснавання былі яшчэ два аднаўленні).
Разам з цырыманіяльным комплексам Лабна і палацавым комплексам Сайіль абвешчаны ў 1996 г. помнікам Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.