Усходнефрызская мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Усхо́днефры́зская мова (саманазва: Seeltersk) — адна з трох фрызскіх моў, якія ўваходзяць у склад англа-фрызскай падгрупы заходнегерманскай групы германскай галіны індаеўрапейскае моўнай сям'і. Нярэдка мову пазначаюць вузейшым тэрмінам — Затэрла́ндская мова, разглядаючы яе як апошні жывы дыялект уласна ўсходнефрызскай мовы. Распаўсюджаная ў горадзе Затэрланд, што на захадзе нямецкай федэральнай зямлі Ніжняя Саксонія. Цесна звязаная з паўночнафрызскай, распаўсюджанай на крайняй заходняй поўначы Германіі, і заходнефрызскай (распаўсюджаная на паўночным захадзе Нідэрландаў) мовамі, з якімі ўтварае групу фрызскіх моў.
Хуткія факты Усходнефрызская мова, Саманазва ...
Усходнефрызская мова | |
---|---|
Саманазва | Seeltersk; Seelterfräiske |
Краіны | Германія |
Афіцыйны статус | рэгіянальная мова ў Германіі |
Агульная колькасць носьбітаў | 2 тыс. |
Статус | сур’ёзная пагроза[d][1] |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
|
|
Пісьменнасць | лацініца |
Моўныя коды | |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2 | — |
ISO 639-3 | stq |
Atlas of the World’s Languages in Danger | 346 |
Ethnologue | stq |
Linguasphere | 52-ACA-ca |
ELCat | 3052 |
IETF | stq |
Glottolog | sate1242 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Закрыць