Урду
From Wikipedia, the free encyclopedia
Урду́ (саманазва: اُردُو, вымаўл. [ˈʊrd̪uː] таксама вядомы як Лашкары[1] саманазва: لشکری) — стандартызаваны варыянт мовы хіндустані, гістарычна звязаны з культурай мусульманскага насельніцтва паўвострава Індастан, адна з літаратурных моў рэгіёна.
Урду (Лашкары) | |
---|---|
Саманазва | لشکری / اُردُو |
Краіны | Пакістан, Індыя |
Рэгіёны | Індастан |
Афіцыйны статус | |
Арганізацыя, якая рэгулюе | |
Агульная колькасць носьбітаў |
|
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
|
|
Пісьменнасць | арабскае пісьмо, дэванагары |
Моўныя коды | |
ДАСТ 7.75–97 | урд 730 |
ISO 639-1 | ur |
ISO 639-2 | urd |
ISO 639-3 | urd |
WALS | urd |
Ethnologue | urd |
Linguasphere | 59-AAF-q |
ABS ASCL | 5212 |
IETF | ur |
Glottolog | urdu1245 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
За выключэннем спецыфічнай лексікі ўрду з'яўляецца ўзаемназразумелай з іншай літаратурным варыянтам мовы хіндустані — хіндзі. Урду і хіндзі маюць амаль ідэнтычную марфалагічную і сінтаксічную структуру. З агульным улікам хіндзі і ўрду носьбіты абедзвюх літаратурных моў складаюць чацвёртую ў свеце супольнасць носьбітаў, саступаючы толькі кітайскай, англійскай і іспанскай мовам.
Пачынаючы з канца перыяду Вялікіх Маголаў у ХІХ ст. розныя дыялектныя формы хіндустані набываюць статус лінгва-франка ў большай частцы Паўднёвай Азіі. У цяперашні час літаратурная ўрду з'яўляецца адной з дзяржаўных моў Пакістана (поруч з англійскай) і мовай міжнацыянальных зносін у краіне. Акрамя таго, мова знаходзіцца ў спісе 23 афіцыйных моў Індыі і мае афіцыйны статус у шасці штатах гэтай краіны.
Як і літаратурная хіндзі, урду з'яўляецца адным з літаратурных варыянтаў мовы хіндустані. Абодзве нормы заснаваныя на дыялекце кхары-болі — гістарычна прэстыжным дыялекце хіндустані, распаўсюджаным найперш у наваколлях Дэлі[2]. Генетычна хіндустані адносіцца да моў цэнтральнай зоны, якая ўваходзіць у склад індаарыйскай групы індаіранскай галіны індаеўрапейскай сям'і моў.