Умберта II
From Wikipedia, the free encyclopedia
Умбе́рта II (італ.: Umberto II), ён жа Травеньскі кароль (італ.: il Re di Maggio; 15 верасня 1904 — 18 сакавіка 1983) — чацвёрты і апошні кароль Італіі (з Савойскай дынастыі). Маршал Італіі (29 кастрычніка 1942). Займаў прастол ледзь больш месяца, з 9 мая па 12 чэрвеня 1946 года, паміж адрачэннем свайго бацькі Віктара Эмануіла III і абвяшчэннем вынікаў рэферэндуму аб адмене манархіі, на якім перамог рэспубліканскі лад.
Умберта II | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Umberto II | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Віктар Эмануіл III | ||||||
Пераемнік | тытул скасаваны | ||||||
Спадчыннік | Віктар Эмануіл, прынц Неапалітанскі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | тытул заснаваны | ||||||
Пераемнік | Альчыдэ Дэ Гасперы | ||||||
Нараджэнне |
15 верасня 1904(1904-09-15)[1][2][…] |
||||||
Смерць |
18 сакавіка 1983(1983-03-18)[1][2][…] (78 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Савойскі дом | ||||||
Бацька | Віктар Эмануіл III | ||||||
Маці | Алена Чарнагорская[d] | ||||||
Жонка | Марыя Жазэ Бельгійская[d][4] | ||||||
Дзеці | Марыя Піа Бурбон-Пармская[d][5], Віктар-Эмануіл Савойскі[d][5], Марыя Габрыэла Савойская[d][5] і Марыя Беатрыса Савойская[d][5] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Дзейнасць | ваенны, манарх, палітык, суверэн | ||||||
Аўтограф | |||||||
Манаграма | |||||||
Ваенная служба | |||||||
Род войскаў | Ваенна-паветраныя сілы Італіі[d] | ||||||
Званне | маршал Італіі | ||||||
Камандаваў | група армій «Захад» | ||||||
Бітвы |
|
||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Падчас Бітвы за Францыю (1940) узначальваў італьянскія войскі. Фактычна і раней, пасля захопу Рыма войскамі саюзнікаў у 1944 годзе, выконваў абавязкі рэгента (бацька знаходзіўся ў Егіпце). Італія была абвешчана рэспублікай, а ўсе члены Савойскай дынастыі мужчынскага полу па адмысловым законе выгнаны з краіны. Умберта II пасяліўся ў Жэневе, дзе памёр у 1983 годзе.
У народзе атрымаў мянушку «травеньскі кароль».