Улан-Бургасы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Улан-Бургасы[1] (руск.: Ула́н-Бурга́сы, бур. Улаан бургааhан) — горны хрыбет у цэнтральнай Бураціі, які працягнуўся з паўднёвага захаду на паўночны ўсход на 200 км ад даліны ракі Селенгі да Віцімскага пласкагор’я.
Хуткія факты Улан-Бургасы, Краіна ...
Улан-Бургасы | |
---|---|
Краіна | |
Рэгіён | Бурація |
Плошча | 26 000 км² |
Даўжыня | 200 км |
Шырыня | 30—50 км |
Найвышэйшая вяршыня | Хурхаг |
Вышыня | 2033 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Плошча — больш за 26 000 км². Хрыбет фарміруе ўсходні борт Байкальскай катлавіны. Усходнія і паўднёвыя схілы хрыбта, якія апускаюцца да далін рэк Селенгі, Уды і Курбы, адносяцца да фізіка-геаграфічнай вобласці Селенгінскага сярэднегор’я. Сярэднія вышыні складаюць 1400—1800 м, а шырыня 30-50 км. Вышэйшы пункт — гара Хурхаг (2033 м).