Узняцце чарнільнага сцяга ў Ум Рашраш
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Узняцце чарнільнага сцяга ў Ум Рашраш» ― фатаграфія, зробленая 10 сакавіка 1949 года ізраільскім салдатам Міхам Пэры[he][1], які да службы ў войску быў архітэктарам і фатографам. На ёй адлюстроўваецца намаляваны чарніламі нацыянальны сцяг Ізраіля[en], які лунае ў Ум-Рашраш (цяпер Эйлат) каля заліва Акаба на паўночным ускрайку Чырвонага мора. Сцяг узнімае камандзір 8-га батальёну брыгады «Нэгеў[en]» Абрахам Адан[en]. З’яўляецца адным з сімвалаў перамогі Арміі абароны Ізраіля[en] ў Эйлаце падчас араба-ізраільскай вайны 1947—1949 гадоў.