Удзельнік:Ivan instaa/Twitch
From Wikipedia, the free encyclopedia
Категория:Сайты по алфавиту Категория:Сайты, появившиеся в 2011 году Категория:ПРО:ИТ:Статьи по алфавиту Категория:ПРО:ИТ:Последняя правка: в текущем году Twitch — відэастрымінгавы сэрвіс, які спецыялізуецца на тэматыцы камп'ютарных гульняў, у тым ліку трансляцыях геймплэя і кіберспартыўных турніраў. Відэа на платформе Twitch можна праглядаць як у рэальным часе, так і па запыце. Twitch належыць Twitch Interactive – даччынай кампаніі Amazon. Сэрвіс быў створаны ў 2011 годзе аддзяленнем ад падобнага сэрвісу justin.tv, які мае шырэйшую тэматыку, з мэтай размежаваць трафік і вызваліць асноўныя серверы. Апроч кампутарных гульняў, Twitch праводзіць трансляцыі і відэа іншай тэматыкі, напрыклад, музычных выступаў ці турніраў па покеры.
Twitch | |
---|---|
URL | twitch.tv |
Камерцыйны | Да |
Тып сайта | Видеостриминговые сэрвісы |
Рэгістрацыя |
Неабавязковая на дэсктопнай версіі, абавязковая ў дадатку |
Мова(-ы) | Шматмоўны |
Наведвальнасць | 450,000,000 в месяц (2017) |
Размяшчэнне сервера | Сан-Францыска, ЗША |
Уладальнік | Amazon |
Аўтар |
Эммет Шир Кайл Фохт Майкл Сайбель Джастин Кан |
Пачатак працы | 2011 год |
Бягучы статус | Актыўны |
У сувязі з пашырэннем аўдыторыі і неабходнасцю лепшай манетызацыі ствараецца Twitch Media Group, у якую ўвайшлі Джонатан Сімпсан-Бінт, Кім Нэльсан, Эндзі Свэнсан і Крысціна Грушкін. Прапануецца платная падпіска як сродак заробку для аўтараў каналаў.
Функцыя трансляцыі ўбудоўваецца ў гульні, платформы лічбавай дыстрыбуцыі Origin.
Twitch становіцца афіцыйным каналам, які транслюе World Cyber Games 2012 у інтэрнэце нараўне з Korean Ongamenet, Daum TV pot і Chinese NeoTV.
Пры правядзенні League of Legends Championship Series удзельнікі спаборніцтваў трансліравалі трэніроўкі, тым самым ствараючы своеасаблівае рэаліці-шоу.
Пасля таго, як Twitch.tv абагнаў па папулярнасці Justin.tv, кампанія паведаміла аб змене назвы на Twitch Interactive. У тым жа месяцы яна была набыта Amazon за 970 мільёнаў долараў ЗША. У 2016 годзе сама Twitch Interactive набыла і зрабіла сваёй даччынай кампаніяй Curse, Inc. - уладальніка розных анлайн-сэрвісаў, звязаных з кампутарнымі гульнямі.
Аўдыторыя Twitch на працягу яго гісторыі бесперапынна расла: ужо ў кастрычніку 2013 года Twitch размяшчаў 45 мільёнамі ўнікальных карыстачоў у месяц. Да 2018 года Twitch паведамляў пра больш за 2 мільёны стрымераў у месяц і 15 мільёнах унікальных карыстальнікаў у дзень[1].