Тэра Нова (экспедыцыя)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Брыта́нская антаркты́чная экспеды́цыя 1910—1913 гадоў (англ.: British Antarctic Expedition 1910-1913) на барцы «Тэра Нова», якую ўзначальваў Роберт Скот, мела палітычную мэту: «дасягненне Паўднёвага полюса, з тым, каб гонар гэтага здзяйснення даставіць Брытанскай імперыі»[2]:397. З самага пачатку экспедыцыя аказалася ўцягнутая ў палярную гонку з канкуруючай камандай Руаля Амундсена. Скот з чатырма спадарожнікамі дасягнулі Паўднёвага полюса 17 студзеня 1912 года, на 34 дні пазней Амундсена, і загінулі на зваротным шляху, правёўшы на антарктычным ледавіку 144 дні. Выяўленыя праз 8 месяцаў пасля гібелі экспедыцыі дзённікі зрабілі Скота «архетыпічным брытанскім героем» (паводле выразу Р. Хантфарда), яго слава зацямніла славу Амундсена-першаадкрывальніка[3]:526. Толькі ў апошняй чвэрці XX стагоддзя досвед экспедыцыі Скота прыцягнуў увагу даследчыкаў, якія выказалі немалы лік крытычных заўваг з нагоды асабістых якасцей лідара і рыштунку экспедыцыі. Дыскусіі працягваюцца па гэты дзень.
Брытанская антарктычная экспедыцыя | |||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Экспедыцыйнае судна — барк «Тэра Нова» | |||||||||||
| |||||||||||
Маршрут | |||||||||||
Шляхі канкуруючых экспедыцый у Антарктыдзе: маршруты Скота (зялёны) і Амундсена (чырвоны) | |||||||||||
Дасягненні | |||||||||||
| |||||||||||
Страты | |||||||||||
|