Тэлеграма Цымермана
From Wikipedia, the free encyclopedia
Тэлеграма Цымермана (Дэпеша Цымермана, ням.: Zimmermann-Depesche) — тэлеграма, пасланая міністрам замежных спраў Германіі нямецкаму паслу ў ЗША. Пасля расшыфроўкі брытанскай разведкай тэлеграма была перададзена амерыканскім уладам і выкарыстана прэзідэнтам ЗША Томасам Вудра Вільсанам для абгрунтавання абвяшчэння вайны Германіі ў канцы Першай сусветнай вайны.
У канцы 1916 года міністр замежных спраў Германіі Артур Цымерман распрацаваў план па прыцягненні Мексікі на бок Германіі ў выпадку ўступлення ЗША ў вайну.
17 студзеня 1917 года Цымерман паслаў дэпешу з выкладам падрабязнасцей гэтага плана Ёгану Генрыху Бернстарфу, германскаму паслу ў Вашынгтоне[1]. У тэлеграме паведамлялася, што Германія плануе пачаць татальную падводную вайну супраць суднаў Антанты, але паспрабуе, каб ад нападаў германскіх падлодак не пацярпелі амерыканскія караблі, каб у ЗША не было нагоды парушыць свой нейтралітэт.
У выпадку ж, калі Вашынгтон прыме рашэнне ўступіць у вайну, паслу Германіі ў Мексіцы Гайнрыху фон Экарту (англ.) (бел. было дадзена ўказанне звязацца з прэзідэнтам Мексікі, каб заахвоціць яго пачаць ваенныя дзеянні супраць ЗША на баку «Чацвярнога саюза». У выпадку перамогі Германія абяцала пасля вайны перадаць Мексіцы тэрыторыі, раней анексаваныя Злучанымі Штатамі — паўднёвыя штаты Тэхас, Нью-Мексіка і Арызону
Тэлеграма была перахоплена брытанскай разведкай і расшыфравана крыптаграфічнай службай адміралцейства («Пакой 40»)[2]. Пасля прыняцця пэўных мер засцярогі дыпламатычнага характару, тэлеграма была перададзена ў ЗША і 1 сакавіка была апублікавана ў друку[1][заўв. 1].
Змест тэлеграмы Цымермана прывёў да рэзкага росту антыгерманскіх настрояў у Амерыцы. 6 красавіка 1917 года Кангрэс ЗША афіцыйна абвясціў вайну Германіі.