Туф
From Wikipedia, the free encyclopedia
Туф (ад італ.: tufo) — лёгкая сцэментаваная порыстая горная парода. Мае высокія дэкаратыўныя ўласцівасці, уяўляе сабой каштоўны аздобны будаўнічы матэрыял. Па спосабе геалагічнага ўтварэння адрозніваюць асноўныя тыпы туфаў: вулканічныя, вапнавыя і крамяністыя. Вапнавыя і крамяністыя туфы ўтвараюць, у адрозненне ад вулканічных туфаў, групу горных парод, аб'яднаных генезісам - адкладаннем карбанату кальцыю або крамяністых рэчываў з раствора ў месцах выхаду на зямную паверхню мінеральных крыніц.