Трупны сінод
From Wikipedia, the free encyclopedia
Трупны сінод (лац.: synodus horrenda — «жудасны сінод») — які адбыўся ў студзені 897 года ў Латэране царкоўны трыбунал над эксгумаваным трупам папы Фармозы. Гэта падзея, адна з самых неадназначных у гісторыі папства, выклікала раскол у царкве і дэстабілізавала Рымскі пантыфікат на мяжы IX і X стагоддзяў.