Традыцыя шахтавых магіл (Мексіка)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Заходнемексіканская традыцыя шахтавых магіл, ці культура шахтавых магіл — дадзены тэрмін ахоплівае шэраг узаемазвязаных культурных рыс, якія аб'ядноўваюць археалагічныя знаходкі прыкладна 300 г. да н.э. — 400 г. н.э. у заходнемексіканскіх штатах Халіска, Наярыт і ў меншай ступені — Каліма. Амаль усе артэфакты, звязаныя з традыцыяй шахтавых магіл, былі выяўленыя рабаўнікамі магіл, месца іх паходжання невядомыя, што робіць іх датаванне праблематычным[1]. Першыя буйныя не закранутыя рабаўнікамі шахтавыя магілы былі адкрыты толькі ў 1993 г. у г. Уітцілапа, штат Халіска[2].
Першапачаткова лічылася, што названыя знаходкі адносяцца да Дзяржавы тараскаў[3], якая існавала адначасова з ацтэкамі. К сярэдзіне 20 ст. стала ясна, што артэфакты і пахаванні дадзенай культуры былі як мінімум на 1000 гадоў старэйшыя. Да нядаўняга часу адзінымі крыніцамі звестак пра культуру стваральнікаў шахтавых магіл былі артэфакты, здабытыя «чорнымі археолагамі» — рабаўнікамі магіл. Іменна з-за нястачы звестак вялікая выстаўка 1998 г. суправаджалася падтэкстам: «Мастацтва і археалогія невядомага мінулага»[4].
У цяперашні час лічыцца, што хоць шахтавыя магілы былі шырока распаўсюджаныя на згаданай тэрыторыі, рэгіён традыцыі шахтавых магіл не ўяўляў сабой адзінай культуры[5]. Сярод археолагаў працягваюцца дыскусіі пра карэктнасць ужывання агульнага тэрміна «Культура шахтавых магіл» ці асобных тэрмінаў «культура Каліма», «культура Халіска», «культура Наярыт».
Да ўзнікнення Традыцыі шахтавых магіл на яе тэрыторыі існавала культура Капача, самым вядомым археалагічным помнікам якой з'яўляецца Ла-Кампана каля мексіканскага горада Каліма. Ла-Кампана працягвала выкарыстоўвацца і пазней, калі на яе тэрыторыі таксама ўзніклі пахаванні Традыцыі шахтавых магіл.
Тэўчытланская традыцыя з'яўляецца альбо нашчадкам Традыцыі шахтавых магіл, альбо нават яе сінонімам.
- Дэталь скульптуры ў «псеўдакітайскім» (chinesco) стылі, культура Наярыт, класічны перыяд
- Пара продкаў, Наярыт, 100 да н. э. — 200 н. э., стыль Ікстлан-дэль-Рыа.
- Фігурка ў стылі Амека з Халіска, вышыня 56 см.
- Фігурка ў стылі Амека з Халіска. Рог — характэрная рыса многіх фігур гэтай культуры. Мяч, мабыць, адносіцца да Месаамерыканская гульні ў мяч.
- Сцэна з музыкамі і танцорамі
- Статуэтка ў «псеўдакітайскім» стылі (тып C), якая паказвае чалавека з прыпухлымі і вузкімі вачыма і кароткімі конусападобнымі нагамі.
- Фігурка сабакі з Калімы (верагодна, падобную пароду вырошчвалі для ўжывання ў ежу, пра што гавораць яе акругленыя бакі).[8]
- Статуэтка ў стылі Сакатэкас з рагамі (верагодна, гэта плеценыя косы) на мужчынскіх фігурках. Як у мужчын, так і ў жанчын — характэрныя галовы з плоскім верхам і рукі, падобныя на вяроўкі.[9]
- Керамічны дом з дахам, характэрным не толькі для шахтавых магіл, але і наступнай тэўчытланскай традыцыі. Мяркуецца, што гэты дом уяўляе сабой дом жывых (зверху) на доме мёртвых (знізу)[10].