Травіята
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Травіята» (італ.: La traviata — «Заблукалая») — опера Джузэпэ Вердзі на лібрэта Франчэска Марыя П'явэ па матывах рамана «Дама з камеліямі» А. Дзюма-сына. «Травіята» была ўпершыню прадстаўлена публіцы 6 сакавіка 1853 годзе ў оперным тэатры Ла Фенічэ ў Венецыі і спачатку пацярпела правал, аднак, перапрацаваная, стала адной з самых знакамітых опер за ўсю гісторыю. Пастаноўкі ў Еўропе ішлі прыкладна ў адзін час з выхадам «Дамы з камеліямі» Дзюма.
Хуткія факты Травіята, Кампазітар ...
Травіята | |
---|---|
італ.: La traviata[1] | |
| |
Кампазітар | |
Лібрэтыст | Франчэска Марыя П'явэ[d][1] |
Мова лібрэта | італьянская мова |
Крыніца сюжэту | The Lady of the Camellias[d] |
Жанр | трагедыя, опера[1] |
Дзеяў | 3 |
Год стварэння | 1852 |
Першая пастаноўка | 6 сакавіка 1853[1] |
Месца першай пастаноўкі | Ла Фенічэ, Венецыя |
Уваходзіць у цыкл | Папулярная трылогія[d] |
Працягласць (прыбл.) |
1,5 гадзіна |
Месца дзеяння | Парыж |
Час дзеяння | XIX стагоддзе |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Незвычайным для опернай пастаноўкі таго часу быў у першую чаргу выбар галоўнай гераіні - куртызанкі, якая памірае ад невылечнай хваробы. Як і раней у «Рыгалета» і «Трубадур» Вердзі паставіў на цэнтральную ролю персанажа, адпрэчанага грамадствам.