Тлемсен
горад у Алжыры / From Wikipedia, the free encyclopedia
Тлемсен (араб. تلمسان, лац.: Pomaria) — горад на паўночным захадзе Алжыра, сталіца аднайменнага вілаета. Горад мае старажытную гісторыю, і яго называюць «жамчужынай Магрыба». Горад размешчаны ў глыбіні Алжыра, на некаторым аддаленні ад мора, і акружаны вінаграднікамі і аліўкавымі садамі. Ён знакаміты гарбарнай і тэкстыльнай прамысловасцю, а таксама вытворчасцю дываноў. Тлемсен з'яўляецца таксама турыстычным аб'ектам, дзякуючы помнікам берберскай, арабскай, турэцкай і французскай каланіяльнай культур.
Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...
| ||||||||||||
Закрыць