Тахікардыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Тахікардыя (стар.-грэч.: ταχύς — хуткі і καρδία - сэрца) — павелічэнне частаты сардэчных скарачэнняў ад 90 удараў у хвіліну. Варта адрозніваць тахікардыю як паталагічную з'яву, г.зн. павелічэнне ЧСС у спакоі, і тахікардыю як нармальную фізіялагічную з'яву (павелічэнне ЧСС у выніку фізічнай нагрузкі, хвалявання ці страху).
Тахікардыя | |
---|---|
МКХ-10 | I47.47.-I49.49., R00.000.0 |
МКХ-9 | 427427, 785.0785.0 |
МКБ-9-КМ | 785.0 |
MeSH | D013610 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паталагічная тахікардыя шкодная па некалькіх прычынах. Па-першае, пры частым сэрцабіцці зніжаецца эфектыўнасць працы сэрца, бо жалудачкі не паспяваюць напоўніцца крывёй, у выніку чаго паніжаецца артэрыяльны ціск і памяншаецца прыток крыві да органаў. Па-другое, пагаршаюцца ўмовы кровазабеспячэння самога сэрца, бо яно здзяйсняе вялікую працу ў адзінку часу і патрабуе больш кіслароду, а дрэнныя ўмовы кровазабеспячэння сэрца павялічваюць рызыку ішэмічнай хваробы і наступнага інфаркту.
Тахікардыя - не хвароба, а сімптом, бо яна можа ўзнікаць як праява многіх розных захворванняў. Найбольш частымі прычынамі тахікардыі служаць парушэнні вегетатыўнай нервовай сістэмы, парушэнні эндакрыннай сістэмы, парушэнні гемадынамікі і розныя формы арытміі.