Тарэон
From Wikipedia, the free encyclopedia
Тарэон (ісп.: Torreón) — горад у паўночнай Мексіцы, у штаце Кааўіла.
Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...
| ||||||||||||||||||||||||
Закрыць
Горад заснаваны 25 верасня 1893 г. Размешчаны на паўднёвым захадзе правінцыі Кааўіла, на мяжы са штатам Дуранга. Плошча муніцыпалітэта — 1947,7 кв.км., вышыня — 1000 м. Тэмпература ў студзені можа апускацца да 0 °С, а ў ліпені дасягаць 43 °C.
Насельніцтва муніцыпалітэта Тарэон — 577477 чалавек, з іх 548723 чалавекі пражываюць у межах горада. Разам з прыгарадамі Матаморас, Гомес Палас, Лерда насельніцтва складае 1,1 млн чалавек, што робіць гарадскую агламерацыю Тарэон дзявятай па велічыні ў краіне.