Тапвозера
From Wikipedia, the free encyclopedia
Тапво́зера[3] (руск.: Топозеро) — буйное возера ў Расіі на поўначы Рэспублікі Карэлія. 11-е па плошчы возера Расіі. З’яўляецца часткай Кумскага вадасховішча (з 1966 года[4][3]).
Тапвозера | |
---|---|
руск.: Топозеро | |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 109,5 м |
Даўжыня | 75,3[1] км |
Шырыня | 30,3[1] км |
Плошча | 986 км² |
Аб’ём | 14,98[1] км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 545 км |
Найбольшая глыбіня | 56 м |
Сярэдняя глыбіня | 15,2[2] м |
Гідралогія | |
Празрыстасць | каля 7,4[1] м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 3570[1] км² |
Выцякаюць | Коўда |
Размяшчэнне | |
Краіна | Расія |
Рэгіён | Рэспубліка Карэлія |
|
|
|
|
|
|
Ідэнтыфікатары | |
ДВР | 02020000411102000000100 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Плошча паверхні Тапвозера 986 км² (разам з 144 астравамі агульнай плошчай 63 км² — 1049 км²). Даўжыня 75,3 км, найбольшая шырыня 35,3 км даўжыня берагавой лініі 545[1] км. Найбольшая глыбіня 56 м, сярэдняя 15,2 м[5]. Плошча вадазбору 3530 км²[5]. Аб’ём вады з Тапвозеры 14,9 км³[5]. Дно возера мае паніжэнні і павышэнні са значнымі роўнымі ўчасткамі. Берагавая лінія звілістая з вялікай колькасцю заліваў. Берагі невысокія, камяністыя, пакрытыя хвойнымі і мяшанымі лясамі. Сустракаюцца скалістыя ўчасткі, а таксама нізкія, забалочаныя (пераважна на паўднёвым усходзе возера). Астравы ў асноўным ля паўднёва-заходняга берага. Возера звязана каналам з ракой Паньгомай, якая ўпадае ў Белае мора. У паўночна-заходняй часткі возера выцякае рака Коўда (Саф’янга), якая ўпадае ў возера Пявозера. Замярзае Тапвозера ў 2-й палове лістапада — пачатку снежня, адкрываецца ў 2-й палове мая — пачатку чэрвеня. Рыбалоўства.