Танкісты — кавалеры найвышэйшых ваенных узнагарод Італіі
From Wikipedia, the free encyclopedia
У спісе ў алфавітным парадку прадстаўлены ўсе[сн 1] танкісты — кавалеры найвышэйшых ваенных узнагарод Італіі: Ваеннага ордэна Італіі і залатога медалю «За воінскую доблесць»[сн 2]. Спіс змяшчае інфармацыю пра год узнагароджання, пасаду і воінскае званне Герояў на момант узнагароджання, а таксама гады жыцця.
Усяго пяцёра танкістаў з'яўляюцца кавалерамі Ваеннага ордэна Італіі і 44 ганараваны залатога медалю «За воінскую доблесць» (з іх 38 — пасмяротна; прычым двое пасмяротна ўзнагароджаных[сн 3] памылкова лічыліся загінулымі на момант узнагароджання, аднак пазней статус узнагароды не быў перагледжаны). Капітан Франчэска дэ Марціні адначасова з'яўляецца кавалерам абедзвюх узнагарод, таму ўключаны ў абодва раздзелы.
Шэрым колерам у табліцах вылучаны Героі, ганараваныя званнем пасмяротна.