Танкінская рэзалюцыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Танкінская рэзалюцыя — афіцыйная рэзалюцыя Кангрэса ЗША, якая давала 36-му прэзідэнту Злучаных Штатаў Л. Джонсану паўнамоцтвы на вядзенне актыўных баявых дзеянняў сіламі амерыканскай арміі ў Паўднёва-Усходняй Азіі. Прынята 7 жніўня 1964 года ў адказ на падзеі 2 і 4 жніўня, якія ўвайшлі ў гісторыю як Інцыдэнт у Танкінскім заліве. Пасля прыняцця Рэзалюцыі пачалася самая актыўная фаза ўдзелу ЗША ў В’етнамскай вайне (1964—1973).