![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/37/Tomato_juice_316744.jpg/640px-Tomato_juice_316744.jpg&w=640&q=50)
Таматны сок
From Wikipedia, the free encyclopedia
Таматны сок — сок, атрыманы з таматаў (памідораў). Спажываецца ў выглядзе напою, а таксама з’яўляецца інгрэдыентам для падрыхтоўкі некаторых кактэйляў, такіх як «Крывавая Мэры» і «Сангрыта».
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/37/Tomato_juice_316744.jpg/640px-Tomato_juice_316744.jpg)
У 150—200 грамах таматнага соку ўтрымліваецца сутачная норма патрэбнасці ў вітаміне С і каратыне. Таматны сок рэкамендуецца дарослым і дзецям як асвяжальны і лячэбны напой, які падвышае супраціўляльнасць арганізма захворванням.
Шматлікія камерцыйныя вытворцы таматнага соку дадаюць у яго соль. Часта можна сустрэць і іншыя дадаткі — цыбулевы або часночны парашок, розныя спецыі. У ЗША масавая вытворчасць і продаж таматнага соку пачаліся ў сярэдзіне 1920-х гадоў, а праз некалькі гадоў ён стаў папулярным напоем для сняданка.
У 1937 годзе ў СССР была выпушчана першая партыя таматнага соку. У Маскве на Манежнай плошчы была арганізаваная яго бясплатная дэгустацыя. Аднак большасць асоб, якія спрабавалі сок, далі яму адмоўную ацэнку. З дапамогай шырокай рэкламнай кампаніі таматны сок атрымаў усеагульнае прызнанне[1]. Таматны сок у Савецкім Саюзе быў усюды: у гастраномах, дзіцячых садках, буфетах навучальных устаноў, буфетах тэатраў і кінатэатраў, кафэтэрыях і завадскіх сталовых. У савецкіх гастраномах, крамах «Сокі-воды» і «Агародніна-садавіна» заўсёды можна было купіць таматны сок у трохлітровых слоіках і на разліў. Адразу ў краме за 10 капеек можна было купіць шкляначку таматнага соку, пакупнікі маглі бясплатна дадаць соль у свой напой[2].