Тактагульскае вадасховішча
From Wikipedia, the free encyclopedia
Тактагу́льскае вадасховішча (кірг.: Токтогул суу сактагычы) — вадасховішча на тэрыторыі Джалал-Абадскай вобласці Кыргызстана. Утворана плацінай Тактагульскай ГЭС на рацэ Нарын. З’яўляецца самым вялікім вадасховішчам у Цэнтральнай Азіі.
Тактагульскае вадасховішча | |
---|---|
кірг.: Токтогул суу сактагычы | |
Каардынаты: 41°48′23″ пн. ш. 72°52′27″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | Кыргызстан |
Даўжыня | 65 км |
Шырыня | 12 км |
Плошча | 284 км² |
Аб'ём | 19,5 км³ |
Найбольшая глыбіня | 180 м |
Сярэдняя глыбіня | 69 м |
Упадаюць | Нарын |
Выцякаюць | Нарын |
Год напаўнення | 1973 |
Звычайны падпорны ўзровень | 140 (разліковы)[1] м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Плошча 284 км². Даўжыня 65 км, найбольшая шырыня 12 км. Найбольшая глыбіня 180[2] м, сярэдняя — 69[2] м. Вышыня плаціны 215[3] м, разліковы напорны ўзровень 140[1] м. Аб’ём чашы ГЭС складае 19,5 км³. На 22 ліпеня 2010 года аб’ём вады складаў 18 207 млн м³. Запраектаваныя ваганні ўзроўню вады да 63 м. Будаўніцтва вялося больш за дзесяць гадоў і было завершана да сярэдзіны 1970-х гадоў. Запаўненне вадасховішча пачалося ў 1973 (1974[2]) годзе.
У каскад Тактагульскіх ГЭС уваходзяць дзве станцыі — непасрэдна Тактагульская магутнасцю 1200 МВт і Курпсайская магутнасцю 800 МВт.