Таемнае галасаванне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Таемнае галасаванне — від галасавання, пры якім удзельнікі галасуюць ананімна. Часта ўжываецца на многіх узроўнях выбараў. У Беларусі самым маштабным ужываннем таемнага галасавання з'яўляюцца прэзідэнцкія выбары. Важным крытэрыем тайнага галасавання з'яўляецца выключэнне кантролю за волевыяўленнем асобы, якая галасуе. Самае распаўсюджанае тайнае галасаванне бюлетэнямі, якія запаўняюцца выбаршчыкамі (галасуючымі) у асобным пакоі або кабіне, як правіла, на спецыяльных выбарчых участках і апускаюцца ў выбарчую скрыню (урну) у складзеным выглядзе або спецыяльным канверце.
Артыкул ці раздзел апісвае сітуацыю датычна толькі да аднаго рэгіёна (Беларусь), магчыма, парушае пры гэтым правіла пра ўзважанасць выкладання. |
Шляхам тайнага галасавання адбываецца таксама прыняцце асобных важных рашэнняў, абранне на пэўныя пасады і вырашэнне іншых кадравых пытанняў, прысуджэнне навуковых ступеняў і дзяржаўных прэмій, прысваенне вучоных званняў і да таго падобнае. Парадак і працэдуры тайнага галасавання вызначаюцца нормамі адпаведнага заканадаўства, а таксама актамі органа (арганізацыі), праводзіць таемнае галасаванне (палажэнне, рэгламент, парадак, правілы, статут і інш.).