Таджыкскі нацыянальны парк
From Wikipedia, the free encyclopedia
Таджыкскі нацыянальны парк (тадж.: Боғи миллии Тоҷикистон) — аб’ект сусветнай спадчыны ў Таджыкістане[1], арганізаваны Пастановай Урада Рэспублікі таджыкістан за № 267 ад 20 ліпеня 1992 года. Парк быў створаны па інцыятыве і пад кіраўніцтвам кіраўніка ААПТ Анвара Джамалавіча Бузурукава. Гэта быў другі праект часовага творчага калектыва Дзяржаўнага Камітэта па ахове прыроды Таджыкскай ССР, стварыўшага ў 1991 годзе першы прыродна-гістарычны парк — «Шыркенцкі парк». Першапачаткова Таджыкскі нацыянальны парк насіў назву «Памірскага», але пачаўшаяся Грамадзянская вайна ў Таджыкістане і кланавая барацьба прымусіла ўнесці карэктывы ў назву парка. Але цяпер першапачатковая назва вернута парку дзякуючы экспертам і выдвіжэнню Таджыкскага нацыянальнага парка ў спіс сусветнай спадычны ЮНЭСКА. «Горы Паміра» — першы прыродны аб’ект Таджыкістана, які быў уключаны ў спіс сусветнай спадчыны. Такое рашэнне было прынята ў Камбоджы 21 чэрвеня 2013 года праз 21 год пасля стварэння самога парка.
Таджыкскі нацыянальны парк | |
---|---|
тадж.: Боғи миллии Тоҷикистон | |
катэгорыя IUCN: Нацыянальны парк[d] | |
Размяшчэнне | ГБАВ, Джыргатальскі раён (руск.) (бел., Тавільдарынскі раён (руск.) (бел. |
Плошча | 26000 км² |
Дата заснавання | 1992 год |
Таджыкскі нацыянальны парк з’яўляецца самай вялікай асоба ахоўваемай тэрыторыяй рэспублікі. Плошча нацыянальнага парка, 2,6 млн га, складае 18 % ад агульнай плошчы краіны, 60 % ад Тэрыторыі Горна-Бадахшанскай аўтаномнай вобласці і 40 % Джыргатальскага і Тавільдарынскага раёнаў Таджыкістана.