Сьюдад-Балівар
горад у Венесуэле / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сьюда́д-Баліва́р[3] (ісп.: Ciudad Bolívar) — горад у Венесуэле. Сталіца штата Балівар.
Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...
Горад
Сьюдад-Балівар
Ciudad Bolívar
| ||||||||||||||||||||||||
Закрыць
Насельніцтва — 338 тыс. жыхароў (2005), другі па велічыні горад штата пасля Сьюдад-Гуаяны.
Горад размешчаны на правым беразе ракі Арынока, за 330 км ад яе вусця, за 450 км на паўднёвы ўсход ад Каракаса.
Заснаваны ў 1764 годзе як Сан-Томас-дэ-ла-Нуэва-Гуаяна (ісп.: San Tomás de la Nueva Guayana), вядомы таксама, як Ангастура[3][4] (ісп.: Angostura). У 1840-х гадах перайменаваны ў гонар Сімона Балівара.
Буйны прамысловы цэнтр і рачны порт рэгіёна, здабыча золата, алмазаў, жалезнай руды і драўніны, развіта жывёлагадоўля. Вузел аўтамабільных дарог.