Сьера-Невада-дэ-Санта-Марта
гоны масіў у Паўднёвай Амерыцы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сье́ра-Нева́да-дэ-Са́нта-Ма́рта[1] (ісп.: Sierra Nevada de Santa Marta) — ізаляваны горны масіў на поўначы Анд, на ўзбярэжжы Прыкарыбскай нізіны. Вышыня 5780[2] (5775[3]) м (гара Крыстабаль-Калон — самая высокая ў Калумбіі).
Хуткія факты Сьера-Невада-дэ-Санта-Марта, Краіна ...
Сьера-Невада-дэ-Санта-Марта | |
---|---|
10°52′ пн. ш. 73°43′ з. д.HGЯO | |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Складзены пераважна крышталічнымі і метамарфічнымі пародамі, схілы — асадкавымі. На вяршынях — вечны снег і ледавікі. На паўночных схілах — лясы, на паўднёвых — ксерафітныя рэдкалессі і хмызнякі, у верхнім поясе на вышыні 3000—4500 м высакагорная вечназялёная расліннасць (парамас), якая характарызуецца рэдкімі невысокімі дрэўцамі (2—5 м вышынёй), пераважна з сямейства складанакветных.