Сцяг Камбоджы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Прапорцыі: 2:3. Уяўляе сабой палотнішча з трыма рознавялікімі гарызантальнымі палосамі сіняга і чырвонага колераў. Палосы размяшчаюцца наступным чынам: зверху сіняя (1/4 шырыні сцяга), далей чырвоная (1/2), ніжэй - сіняя (1/4 шырыні сцягу). На чырвонай паласе змешчана выява Храма Ангкор-Ват белага колеру.
Хуткія факты Камбоджа, Зацверджаны ...
Камбоджа | |
---|---|
Зацверджаны | 20 кастрычніка 1948 |
Адменены | 9 кастрычніка 1970 |
Паўторна заснаваны |
30 чэрвеня 1993 |
Прапорцыя | 2:3 |
Закрыць
Прыняты ў 1948 г. Адменены ў 1970 г. Адноўлены ў 1993 г. Сіні колер сцяга сімвалізуе манархічную ўладу, чырвоны - народ, белы - рэлігію (будызм і брахманізм). Храм Ангкор сімвалізуе Сусвет, вышэйшыя боскія сілы і каралеўскую ўладу (згодна з камбаджыйскімі традыцыямі, манарх з'яўляецца пасярэднікам паміж боствамі і людзьмі). Такім чынам, цэнтральны сімвал сцягу азначае трыяду - Рэлігія-Нацыя-Кароль.