Сцяг ЗША
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзяржаўны сцяг Злучаных Штатаў Амерыкі (англ.: the national flag of the United States), таксама вядомы пад мянушкай Зоркі і поласы (англ.: Stars and Stripes) — афіцыйны дзяржаўны сімвал ЗША (нараўне з Вялікай пячаткай і гімнам).
Злучаныя Штаты | |
---|---|
Зацверджаны | 4 ліпеня 1960 (50 зорак) |
Прапорцыя | 10:19 |
Уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з сямю чырвонымі і шасцю белымі гарызантальнымі палосамі, якія чаргуюцца. У кантоне цёмна-сіняга колеру — 50 пяціканцовых зорак белага колеру. 13 палос — 13 калоній, якія ўтварылі незалежную дзяржаву (Нью-Гэмпшыр, Масачусетс, Род-Айленд, Канектыкут, Дэлавэр, Мэрыленд, Вірджынія, Паўночная Караліна, Паўднёвая Караліна, Джорджыя, Нью-Ёрк, Нью-Джэрсі, Пенсільванія). Сіні прамавугольнік з левага боку сімвалізуе Саюз. Колькасць зорак у сінім полі адпавядае ліку штатаў (у цяперашні час іх 50). Чырвоны колер увасабляе цягавітасць і доблесць; цёмна-сіні — стараннасць, справядлівасць, пільнасць; белы — нявіннасць і чысціню. Суадносіны шырыні сцяга да яго даўжыні 10:19.