Сцяг Джорджыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сцяг Джорджыі (англ.: Flag of Georgia) — адзін з сімвалаў амерыканскага штата Джорджыя.
Сцяг штата Джорджыя, прыняты 25 красавіка 2003 года, уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча чырвонага колеру, перасечанае паласой белага колеру. Усе поласы роўнавялікія. У крыжы сцяга сіні квадрат, які займае па вышыні дзве паласы. У цэнтры квадрата намаляваны золатам герб са зваротнага боку пячаткі штата.
На гербе намаляваная арка, якую падтрымліваюць тры слупа. Арка з надпісам Constitution сімвалізуе Канстытуцыю, яе падпіраюць тры слупа, якія сімвалізуюць тры галіны ўлады: заканадаўчую, выканаўчую і судовую. Стужкі са словамі з дэвізу штата Wisdom, Justice, Moderation (з англ.: Мудрасць, Правасуддзе, Вытрымка) абгорнутыя вакол слупоў. Гвардзеец, апрануты ў каланіяльную форму салдата часоў амерыканскай рэвалюцыі, з паднятай шабляй стаіць на абароне Канстытуцыі. Унізе размешчаны дэвіз In God We Trust (з англ.: Мы верым у Бога), хоць гэтага дэвізу няма ні на пячатцы, ні на гербе. Вакол герба і дэвізу, па акружнасці, намаляваныя трынаццаць белых зорак, якія сімвалізуюць Джорджыю і 12 іншых штатаў, якія сфармавалі Злучаныя Штаты Амерыкі.
Сцяг часта называюць «Зоркі і поласы Джорджыі», як адрозненне ад першага сцяга Канфедэратыўныя Штатаў Амерыкі, на аснове якога ён быў створаны.