Сцяг Бразіліі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сцяг Бразіліі ўяўляе сабой зялёнае палотнішча з жоўтым ромбам ў цэнтры. Унутры ромба знаходзіцца цёмна-сіні круг з 27 белымі зоркамі. Круг перасечаны стужкай з нацыянальным дэвізам Бразіліі — «Ordem e Progresso» (з парт. «Парадак і прагрэс»).
Хуткія факты Сцяг Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія, Зацверджаны ...
Сцяг Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія | |
---|---|
Зацверджаны | 19 лістапада 1889, сучасны від — 11 мая 1992 |
Выкарыстанне | |
Прапорцыя | 7:10 |
Аўтарскі калектыў | |
Раймунду Тэйшэйра Мендыс, Мігель Лемуш, Мануэль Перэйра Рэйс, Дэсіа Віларэс |
Закрыць
Зялёны і жоўты — нацыянальныя колеры Бразіліі. Зялёны колер сімвалізуе лясныя багацці Амазоніі, а жоўты — запасы золата: у XVI—XIX стагоддзях у Бразіліі знаходзіліся найбуйнейшыя ў свеце золатаздабывальныя шахты. Сцяг часам называюць Auriverde (залаты і зялёны).
Размяшчэнне зорак на сцягу адлюстроўвае неба над Рыа-дэ-Жанейра раніцай у 9 гадзін 22 хвіліны 43 секунды 15 лістапада 1889 г. — у момант абвяшчэння бразільскай рэспублікі. Кожнаму з 26 штатаў, а таксама Федэральнай акрузе, адпавядае свая зорка.