Сусветная прэмія саўндтрэкаў кінакампазітару года
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сусве́тная прэ́мія саўндтрэ́каў кінакампазі́тару го́да (англ.: World Soundtrack Award for Film Composer of the Year) — адна з галоўных узнагарод «Сусветнай прэміі саўндтрэкаў», якая была ўпершыню прысуджана на 1-й цырымоніі ў 2001 годзе і ўручаецца штогод па сённяшні дзень.
Сусветная прэмія саўндтрэкаў кінакампазітару года англ.: World Soundtrack Award for Film Composer of the Year | |
---|---|
Тып | ступень узнагароды[d] |
Заснавальнік | Сусветная прэмія саўндтрэкаў |
Заснаванне | 2001 |
На званне «Кінакампазітара года» штораз вулучаецца 5 намінантаў. За ўсю гісторыю існавання гэтай узнагароды адзіным выключэннем быў 2004 год, калі на прэмію прэтэндавала адразу 7 кампазітараў. Колькасць фільмаў, за музыку да якіх вылучаецца кампазітар, наадварот істотна вагаецца. Так у першыя гады існавання прэміі найчасцей кампазітар вылучаўся за працу над адным фільмам, аднак пазней такія выпадкі сталі рэдкасцю, а колькасць фільмаў, за музыку да якіх вылучаецца кампазітар, некалькі разоў дасягнула сямі.
Па стане на канец 2023 года часцей за ўсё, а менавіта пяць разоў, у намінацыі «Кінакампазітар года» перамагаў французскі кампазітар Аляксандр Дэспла (2007, 2009, 2010, 2011, 2014). Ён жа трымае і першынства па колькасці намінацый, якіх на яго ліку 12 .