Сунь Цзы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сунь Цзы (6—5 ст. да н.э.) — старажытнакітайскі філосаф-матэрыяліст, ваенны тэарэтык і палкаводзец.
Сунь Цзы (кіт. трад. 孫子, спр. 孙子, піньінь sūnzi) | |
---|---|
кіт.: 孫子 | |
Дата нараджэння | каля 544 да н.э. |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | каля 496 да н.э. ці каля 470 да н.э. |
Месца смерці | |
Бацька | Сун Пінь[d] |
Дзеці | Sun Ming Zi[d] |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | У[d] |
Гады службы | VI стагоддзе да н.э. |
Званне | палкаводзец |
Камандаваў | войскі царства У |
Бітвы/войны | бітвы перыяду Чуньцю |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 514—496 гг. да н.э. военачальнік царства У, узначальваў паспяховыя паходы супраць царстваў Чу, Цы і Цзінь.
Аўтар трактата пра ваенную справу «Мастацтва вайны», у якім выкладзена тэорыя вядзення вайны і ваенных дзеянняў. Вялікае значэнне надаваў маральнаму настрою ў войсках і якасцям палкаводца. Трактат паўплываў на развіццё ваеннай навукі Кітая, Японіі і Карэі.
Крытычна ўспрыняў і выкарыстоўваў у сваім вучэнні ўяўленні шматлікіх філасофскіх школ і кірункаў старажытнага Кітая, стварыў стройнае вучэнне пра прыроду. Паняцце неба ў яго азначае не містычнага вярхоўнага ўладара, а сукупнасць натуральных з'яў; адпрэчваў існаванне сусветнага творцы. Узнікненне і змена ўсіх з'яў і рэчаў адбываюцца па крузе і тлумачацца ўзаемадзеяннем дзвюх сіл: станоўчага янь і адмоўнага інь (інь і янь). Па меркаванні Сунь Цзы, працэс спазнання пачынаецца са сведчанняў органаў пачуццяў. Аднак толькі ў выніку разважання над дадзенымі пачуццёвага досведу чалавек можа атрымаць правільнае і ўсебаковае ўяўленне. Шырокай вядомасцю карысталася тэорыя Сунь Цзы пра прыроджаныя злыя якасці чалавечай прыроды. Усё лепшае ў чалавеку ствараецца падчас выхавання.
Вучэнне Сунь Цзы аказала глыбокі ўплыў на наступнае развіццё кітайскай філасофіі.