Сулюкта
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сулюкта (кірг.: Сүлүктү) — горад абласнога падпарадкавання ў Баткенскай вобласці Кыргызстана, адзін з найбуйнейшых цэнтраў здабычы вугалю ў Кыргызстане. Насельніцтва — 24,7 тыс. чалавек (2009). Горад размешчаны ў паўночных адгор’ях Туркестанскага хрыбта, на вышыні 1380 м над узроўнем мора, за 150 км на захад ад абласнога цэнтра — горада Баткен (па трасе Сулюкта — Лейлекскі раён, Сагдыйская вобласць Рэспублікі Таджыкістан — Баткен), за 950 км ад Бішкека.
Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...
| ||||||||||||||||
Закрыць
Горад злучаны Сулюкцінскай вузкакалейнай чыгункай (47 км) са станцыяй Пралетарск Рэспублікі Таджыкістан. Прамысловая распрацоўка вугалю пачалася ў 1868 годзе (год заснавання Сулюкты).