Стратыграфія
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Стратыграфія (археалогія).
Стратыгра́фія[1] (лац.: stratum «слой» + грэч. graphō «пішу») — раздзел гістарычнай геалогіі, які вывучае паслядоўнасць фарміравання горных парод, іх першасныя прасторавыя ўзаемаадносіны і геалагічны ўзрост.
Стратыграфія цесна звязаная з палеанталогіяй і геахраналогіяй. У задачу канкрэтных стратыграфічных даследаванняў уваходзіць стратыграфічнае расчляненне геалагічных разрэзаў і вылучэнне стратыграфічных падраздзяленняў) для асобных участкаў зямной кары (стварэнне лакальных (мясцовых) і рэгіянальных стратыграфічных схем), правядзенне іх міжрэгіянальных карэляцый.
Для земляў Беларусі распрацаваныя і створаныя рэгіянальныя стратыграфічныя схемы платформавага чахла і крышталічнага фундамента.