Станавы хрыбет
From Wikipedia, the free encyclopedia
Станавы́ хрыбе́т[1], таксама Знешні Хінган — горны хрыбет у паўднёвай частцы Далёкага Усходу Расіі працягласцю 700 км ад сярэдняй плыні ракі Алёкма да вытокаў ракі Учур. На захадзе злучаецца са Станавым нагор’ем, на ўсходзе — з гарамі Джугджур. З’яўляецца водападзелам рэк Паўночнага Ледавітага і Ціхага акіянаў.
Хуткія факты Станавы хрыбет, Краіна ...
Станавы хрыбет | |
---|---|
руск. Становой хребет | |
55°30′ пн. ш. 127°30′ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Рэгіёны | Амурская вобласць, Якуція, Хабараўскі край |
Даўжыня | 700 км |
Шырыня | 180 км |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Вышыня да 2412 м. Складзены сланцами і гнейсами, прадзёртымі інтрузіямі гранітаў. Радовішчы золата, рэдкіх металаў, жалезных руд, слюды. Характэрныя складчатыя сярэднегорныя плоскавяршынныя хрыбты, падзеленыя далінамі. Паўсюдна шматгадовамёрзлыя пароды. На схілах — лістоўнічная тайга, вышэй 1200 м — кедравы сланік і горная тундра.
Упершыню даследаваны і навукова апісаны расійскім даследчыкам А. Ф. Мідэндорфам.