Спіс прэзідэнтаў Партугаліі
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Спіс прэзідэнтаў Партугальскай Рэспублікі пачынаючы з рэвалюцыі 5 кастрычніка 1910 года, пасля якой у краіне быў усталяваны рэспубліканскі лад, уключае 20 глаў дзяржаў.
Прэзідэнт Партугаліі | |
---|---|
| |
Пасаду займае Марселу Рэбелу ды Соза з 9 сакавіка 2016 года | |
Узначальвае | Партугалію |
Першы на пасадзе |
Жаакін Тэафілу Фернандэш Брага Мануэл Жазэ ды Арыяга Брун да Сілвейра і Пейрэлонгэ |
У гэты спіс уваходзяць не толькі тыя, хто прынёс прысягу ў якасці прэзідэнта Партугаліі, але таксама тыя, хто фактычна выконваў функцыі кіраўніка дзяржавы: Тэафілу Брага — быў прэзідэнтам часовага ўрада пасля рэспубліканскага дзяржаўнага перавароту; Сідоніу Паіш, Жазэ Мендыш Кабесадаш, Мануэл ды Алівейра Гоміш да Кошта — кіраўніка рэвалюцыйных часовых урадаў. Тэафіла Брага быў першым і адзіным прэзідэнтам часовага ўрада, і таму не лічыцца першым прэзідэнтам, хоць ён затым працаваў кіраўніком дзяржавы і быў другім прэзідэнтам Партугаліі пасля адстаўкі Мануэла ды Арыягі.
Цяперашні прэзідэнт Партугаліі — Марселу Рэбелу ды Соза, які перамог на прэзідэнцкіх выбарах 2016 года.