Спіс прэзідэнтаў Бразіліі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Да 1889 года Бразілія была манархіяй. У 1806 годзе партугальскі кароль Жуан VI, ратуючыся ад напалеонаўскіх войнаў, перанёс свой двор у Рыа-дэ-Жанэйра, стаўшы, тым самым, першым еўрапейскім манархам, які кіраваў метраполіяй з калоніі. У 1821 годзе ён вярнуўся ў Партугалію, прызначыўшы сына віцэ-каралём, а ў 1822 годзе яго сын Педру I адмовіўся падпарадкоўвацца рашэнню партугальскага парламента аб роспуску віцэ-каралеўства і абвясціў незалежнасць Бразіліі. У 1831 годзе ён адрокся ад прастола на карысць свайго сына Педру II. Апошні быў зрынуты ў 1889 годзе ў выніку ваеннага перавароту. З гэтага моманту Бразілія стала прэзідэнцкай рэспублікай. Ніжэй прыведзены спіс яе прэзідэнтаў.