Спіс перамог Манфрэда фон Рыхтгофена
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
У дадзеным спісе адлюстраваны перамогі самага рэзультатыўнага аса Першай сусветнай вайны лейтэнанта Манфрэда фон Рыхтгофена, вядомага таксама пад мянушкай «Чырвоны барон». Усяго вядома 80 перамог, атрыманых ім у перыяд з 17 верасня 1916 па 20 красавіка 1918 года. Усе перамогі, за адзіным выключэннем, былі здабытыя над брытанскімі лётчыкамі[кам. 1]. У спісе ў храналагічным парадку указаны:
- парадкавы нумар перамогі — графа «#»;
- дата атрыманай перамогі — графа «Дата»;
- дадзеныя аб пілотах, з якімі сутыкаўся барон, а таксама назвы іх падраздзяленняў[кам. 2] — графа «Авіятары»;
- дадзеныя аб самалётах, як англійскіх, так і германскіх — марка, серыйны нумар і нумар падраздзялення — графа «Самалёты»;
- апісанне баявых сутыкненняў і абставін, пры якіх была здабыта тая ці іншая перамога, з указаннем прыблізных каардынат месцаў вынікаў перамогі — графа «Гісторыя».
Графа «Самалёты» ці ўсе графы часам вылучаюцца колерамі:
— вылучэнне дадзеным колерам ўсіх граф азначае, што дадзеная перамога фон Рыхтгофена не была пацверджаная бокам-супернікам, альбо была здабытая іншым нямецкім авіятарам, але тым не менш, залічаная менавіта Рыхтгофену.
— вылучэнне колерам графы «Самалёты» пазначае размалёўку фюзеляжа самалёта, на якім была здабытая канкрэтная перамога. Вылучэнне адным колерам азначае, што ўсе часткі самалёта былі афарбаваныя ў адзін колер.
— вылучэнне графы «Самалёты» рознымі колерамі азначае, што самалёт быў афарбаваны ў некалькі колераў. Колер першай ячэйкі азначае колер, якім былі выфарбаваныя пярэдняя частка самалёта, капот і абцякальнікі колаў, другі колер — асноўная частка фюзеляжа і крылавыя падкосы, колер трэцяй — задняя частка самалёта і хваставыя стабілізатары.