Спіс кіраўнікоў Брандэнбурга
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Маркграф Паўночнай маркі Альбрэхт Мядзведзь у крывавых баях захапіў (11 ліпеня 1157) славянскую крэпасць Бранібор, і такім чынам заснаваў новую дзяржаву на славянскіх землях. Упершыню ён назваў сябе маркграфам Брандэнбурга (Adelbertus Die gratia marchio in Brandenborch) у дакуменце ад 3 кастрычніка 1157. Таму 1157 год лічыцца фактычным годам заснавання маркі Брандэнбург.