Спіс каралёў Ірака
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Пасля заканчэння Першай сусветнай вайны і распаду Асманскай імперыі тры былыя асманскія вілаеты, якія складалі сучасны Ірак, перайшлі пад кантроль Вялікабрытаніі, што неўзабаве выклікала незадаволенасць сярод насельніцтва. Для таго, каб хваляванні спыніліся, у 1921 годзе ў Іраку была заснавана манархія. Кіруючай стала дынастыя Хашымітаў, першым каралём — Фейсал I, былы кароль Сірыі, а таксама сын першага караля Хіджаза Хусейна бен Алі. 96 % іракцаў, якія галасавалі падчас плебісцыту, выказаліся на карысць манархіі.
Кароль Ірака араб. ملك العراق | |
---|---|
Скасаваная дзяржаўная пасада | |
Герб | |
Фейсал II (апошні на пасадзе) | |
Краіна | Каралеўства Ірак |
Папярэдняя пасада | Вярхоўны камісар Месапатаміі |
Пасада-пераемніца | Прэзідэнт Ірака |
Першы на пасадзе | Фейсал I |
Апошні на пасадзе | Фейсал II |
Рэзідэнцыя | Багдад |
Прызначаецца | па спадчыне |
Заснавана | 23 жніўня 1921 |
Скасавана | 14 ліпеня 1958 |
Каралеўства Ірак існавала на працягу 37 гадоў. У 1958 годзе ў краіне адбыўся дзяржаўны пераварот, які ўвайшоў у гісторыю як Ліпеньская рэвалюцыя. Вынікам перавароту стала звяржэнне манархіі і ўсталяванне рэспубліканскай улады ў Іраку.