Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Францыі
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
У спісе Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Французскай Рэспубліцы значыцца 39 найменняў (на 2014 год), што складае 4,1 % ад агульнай колькасці (1052 на 2016 год). 35 аб’ектаў уключаны ў спіс па культурных крытэрыях, прычым 19 з іх прызнаны шэдэўрамі чалавечага генія (крытэрый i), 3 аб’екты ўключаны па прыродных крытэрыях, кожны з якіх прызнаны прыродным феноменам выключнай прыгажосці і эстэтычнай важнасці (крытэрый vii), а таксама 1 змяшаны аб’ект, які таксама трапляе пад крытэрый vii. Акрамя гэтага, станам на 2014 год, 38 аб’ектаў на тэрыторыі Францыі знаходзяцца сярод кандыдатаў на ўключэнне ў спіс сусветнай спадчыны[1]. Французская Рэспубліка ратыфікавала Канвенцыю аб ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны 27 чэрвеня 1975 года[2]. Першыя пяць аб’ектаў, размешчаных на тэрыторыі Францыі былі занесены ў спіс у 1979 годзе на 3-й сесіі Камітэта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.