Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Партугаліі
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Партугальскай Рэспубліцы ўтрымоўвае 15 аб’ектаў (на 2017 год)[1], што складае 1,6 % ад агульнай колькасці (1052 на 2016 год). 14 аб’ектаў уключаны ў спіс па культурных крытэрыях, прычым 3 з іх прызнаны шэдэўрамі чалавечага генія (крытэрый i), яшчэ 1 аб’ект уключаны па прыродных крытэрыях і прызнаны выдатным узорам біялагічных працэсаў у эвалюцыі і развіцці зямных экасістэм, раслінных і жывёльных супольнасцей (крытэрый ix). Акрамя гэтага, станам на 2017 год, 11 аб’ектаў на тэрыторыі Партугаліі знаходзяцца сярод кандыдатаў на ўключэнне ў спіс Сусветнай спадчыны[2]. Партугальская Рэспубліка ратыфікавала Канвенцыю аб ахове Сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны 30 верасня 1980 года[3]. Першыя чатыры аб’екты, размешчаныя на тэрыторыі Партугаліі, былі занесены ў спіс у 1983 годзе на 7-й сесіі Камітэта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА[4][5][6][7][8].
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |