Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Германіі
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
У спісе Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Федэратыўнай Рэспубліцы Германія значыцца 39 найменняў (на 2014), гэта складае 4,1 % ад агульнай колькасці (1052 на 2016 год). 36 аб'ектаў уключаны ў спіс па культурных крытэрыях, прычым 11 з іх прызнаны шэдэўрамі чалавечага генія (крытэрый i), а астатнія 3 аб'екты ўключаны па прыродных крытэрыях. Акрамя гэтага, станам на 2014 год, 7 аб'ектаў на тэрыторыі Германіі знаходзяцца сярод кандыдатаў на ўключэнне ў спіс Сусветнай спадчыны[1]. Федэратыўная Рэспубліка Германія ратыфікавала Канвенцыю аб ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны 23 жніўня 1976 года[2]. Германская Дэмакратычная Рэспубліка, якая да 1990 года з'яўлялася незалежнай дзяржавай, таксама ратыфікавала канвенцыю 12 снежня 1988, аднак ніводнага аб'екта, размешчанага на яе тэрыторыі ў спіс унесена не было. Першы аб'ект, размешчаны на тэрыторыі ФРГ быў занесены ў спіс у 1978 годзе на 2-й сесіі Камітэта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.