Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Алжыры
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
У спісе аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Алжыры значацца 7 найменняў (на 2012 год), што складае 0,7 % ад агульнай колькасці (1052 на 2016 год).
6 аб'ектаў уключаны ў спіс па культурных крытэрыях, а 1 аб'ект (плато Тасілін-Аджэр) уключаны па змяшаных крытэрыях і прызнаны шэдэўрам чалавечага стваральнага генія (крытэрый i) і прыродным феноменам ці прасторай выключнай прыроднай прыгажосці і эстэтычнай важнасці (крытэрый vii).
Акрамя гэтага, станам на 2010 год, 6 аб'ектаў на тэрыторыі дзяржавы знаходзяцца сярод кандыдатаў на ўключэнне ў спіс сусветнай спадчыны[1], у тым ліку 5 — па культурных крытэрыях і 1 аб'ект — па змяшаных.
Алжыр ратыфікаваў Канвенцыю аб ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны 24 чэрвеня 1974 года[2]. Першы аб'ект на тэрыторыі Алжыра быў занесены ў спіс у 1980 годзе на 4-й сесіі Камітэта сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.