Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ва Угандзе
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
У спісе аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ва Угандзе значацца 3 найменні (на 2012), гэта складае 0,3 % ад агульнай колькасці (1052 на 2016 год). 1 аб’ект уключаны ў спіс па культурных крытэрыях, 2 аб’екты — па прыродных. Пахаванне каралёў Буганда ў Касубі прызнаны шэдэўрам чалавечага стваральнага генія (крытэрый i) і знаходзіцца ў Спісе сусветнай спадчыны, якая знаходзіцца пад пагрозай, а нацыянальныя паркі Бвіндзі-Імпенітрэйбл і Горы Рувензоры прызнаны прыроднымі феноменамі ці прасторамі выключнай прыроднай прыгажосці і эстэтычнай важнасці (крытэрый vii). Акрамя гэтага, па стане на 2012 год, 5 аб’ектаў на тэрыторыі дзяржавы знаходзяцца ў ліку кандыдатаў на ўключэнне ў спіс Сусветнай спадчыны[1]. Зімбабвэ ратыфікавала Канвенцыю аб ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны 20 лістапада 1987 года[2]. Першыя два аб’екты на тэрыторыі Уганды былі занесены ў спіс у 1994 годзе на 18-ай сесіі Камітэта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.