Сопат (Польшча)
Польшча / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Сопат.
Со́пат[1] (польск.: Sopot, кашубск.: Sopòt), Цопат (ням.: Zoppotⓘ) — горад і марскі курорт на поўначы Польшчы, у Паморскім ваяводстве, на Балтыйскім узбярэжжы.
Хуткія факты Краіна, Ваяводства ...
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Закрыць
Сопат размешчаны паміж Гданьскам і Гдыняй, утвараючы разам з імі агламерацыю Труймяста (Трайны горад), якая фактычна з’яўляецца суцэльным горадам з агульным насельніцтвам прыкладна ў мільён чалавек.
Горад быў вядомы ў часы ПНР конкурсамі песень, якія праводзіліся з 1961 года ў так званай Лясной оперы (амфітэатры). У горадзе знаходзіцца самы доўгі ў Еўропе драўляны пірс.
У 2022 годзе ў Сопаце быў зафіксаваны адзін з самых нізкіх узроўняў беспрацоўя ў Польшчы, які склаў 1,7% (усяго каля 300 асоб на ўвесь горад).