Скандынаўскія мовы
падгрупа германскіх моў, пашыраная на поўначы Еўропы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Паўно́чнагерма́нскія мовы, ці скандына́ўскія мовы — група моў у складзе германскае галіны індаеўрапейскае сям'і моў. Разам з заходнегерманскай і вымерлай усходнегерманскай групамі ўтварае галіну германскіх моў.
Паўночнагерманская група | |
---|---|
Таксон | група |
Арэал | Паўночная Еўропа |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
|
|
Склад | |
астраўная, заходняя і ўсходняя падгрупы | |
Коды моўнай групы | |
ISO 639-2 | — |
ISO 639-5 | gmq |
У краінах Скандынавіі тэрмін скандынаўскія мовы адносіцца, як правіла, да трох узаемназразумелых моў трох краін — Швецыі, Нарвегіі і Даніі, і ў такім сэнсе абазначае толькі падгрупу ў складзе паўночнагерманскіх моў. Абагульняючая назва скандынаўскія мовы з'явілася ў XVIII ст. у асяроддзі моўнага і культурнага руху скандынавістаў, які звяртаўся да агульнае спадчыны трох краін Скандынавіі.
Тэрмін паўночнагерманскія мовы выкарыстоўваецца ў сучаснай параўнальна-гістарычнай лінгвістыцы[1], у той час як тэрмін скандынаўскія мовы ўзнікае ў даследаваннях сучасных літаратурных моў і дыялектнага кантынуума Скандынавіі[2][3] (пры гэтым у саміх скандынаўскіх краінах ужываецца тэрмін «нардычныя мовы»).
Мовы паўночнагерманскае групы распаўсюджаныя ў краінах Скандынавіі, у Ісландыі, на Фарэрскіх астравах і Грэнландыі. Значныя дыяспары існуюць таксама ў Фінляндыі, а таксама ў Паўночнай Амерыцы ды Аўстраліі.
Некаторыя лінгвісты абмяркоўваюць магчымасць далучэння да скандынаўскіх моў англійскай мовы[4].