Сем цудаў Партугаліі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сем цудаў Партугаліі (парт.: Sete Maravilhas de Portugal) — спіс культурных аб'ектаў Партугаліі, адабраных у 2007 годзе ў выніку конкурсу, абвешчанага міністэрствам культуры Партугаліі і праведзенага кампаніямі Y&R Brands S.A. і Realizar S.A.
Першапачаткова на конкурс былі інстытутам IGESPAR (Партугальскі Інстытут Архітэктурнай Спадчыны) высунуты 793 Нацыянальных манумента Партугаліі. У першым туры камісія экспертаў адабрала 77 з іх. Затым быў адабраны 21 фіналіст у чатырох розных катэгорыях.
7 снежня 2006 года пачаліся выбары, якія працягваліся шэсць месяцаў. Насельніцтва магло галасаваць у інтэрнэце, па тэлефоне і пасродкам адпраўкі смс-паведамленняў. 7 ліпеня 2007 года на стадыёне Да Луж у Лісабоне былі абвешчаны вынікі выбараў, адначасова з вынікамі праекта Новыя сем цудаў свету.